У Вільні афіцыйна створана Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату
Святар Георгій Рой паведаміў пра гэта на Фэйсбуку: „…Маю добрую нагоду абвесціць афіцыйна, што наша парафія, згодна рашэнню прыходскай рады, мае цяпер афіцыйную назву: Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага Патрыярхату ў Вільні ў гонар Дабравешчання Дзевы Марыі.
Галоўнае свята нашай Парафіі будзе заўсёды прыпадаць на 25 сакавіка – свята Дабравешчання і беларускі Дзень Волі. Акрамя таго, капліца нашага малітоўнага дома прысвячаецца прападобнаму Лявонцію (Карповічу), архімандрыту Віленскаму, які быў асветнікам беларускага народу, кнігавыдаўцом, складальнікам першага ў свеце Буквара, заснавальнікам Віленскай брацкай школы і Свята-Духава манастыра…”.
Artykuł У Вільні афіцыйна створана Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.