Жодзінскае „Тарпеда” выйграла футбольны Кубак Беларусі
У фінальным матчы футбольнага Кубку Беларусі, які прайшоў у Менску, жодзінскае „Тарпеда” адолела барысаўскі БАТЭ з лікам 2:0 і другі раз у сваёй гісторыі заваявала пачэсны трафей. Да поспеху жодзінцаў прывёў трэнер Дзмітрый Молаш.
У фінале лік быў адкрыты на 17-й хвіліне, калі лепшы снайпер тарпедаўцаў Валерый Гарбачык эфектна падрэзаў мяч у сетку галавой. У далейшым БАТЭ транжырыў свае шанцы, а вось жодзінцы ў другім тайме правялі выніковую контратаку – на 80-й хвіліне вызначыўся габонскі легіянер Эманюэль Авона.
Трэба дадаць, што „Тарпеда” – адзіная каманда Беларусі, якая яшчэ не прайгравала ў гэтым годзе, у чэмпіянаце краіны белазаўцы таксама ідуць без паразаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Жодзінскае „Тарпеда” выйграла футбольны Кубак Беларусі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.