Зноў затрымалі Рамуальда Улана, які толькі-толькі вызваліўся
У праўладным тэлеграм-канале з’явілася відэа са смаргонскім актывістам Рамуальдам Уланам, які толькі на мінулым тыдні вызваліўся са зняволення па амністыі. У відэа Рамуальд кажа, што быў затрыманы за тое, што захоўваў на тэлефоне матэрыялы з «экстрэмісцкай» сімволікай, піша «Вясна».
Рамуальд Улан – былы кіраўнік і галоўны рэдактар «Новай газеты Смаргоні». У 2021 годзе ён атрымаў 2,5 года «хіміі» па справе аб клевеце ў дачыненні да міліцыянераў (ст. 188 УК).
Акрамя Улана, таксама было затрымана яшчэ 5 чалавек, сярод якіх яшчэ адзін былы палітвязень — Дзмітрый Паўтарак.
Artykuł Зноў затрымалі Рамуальда Улана, які толькі-толькі вызваліўся pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.