Антываенная акцыя ў Беластоку
Увечары 8-га траўня ля сценаў Генеральнага консульства Беларусі беларуская дыяспара Беластоку распачала антываенную акцыю.
Мерапрыемства прымеркаванае да 78-й гадавіны перамогі над нацызмам у Еўропе. Але перадусім вечаровы мітынг – гэта акцыя салідарнасці з Украінай і ўсімі ваярамі, якія зараз змагаюцца за свабоду сваёй дзяржавы. А таму ўдзельнікі сходу з гонарам узгадалі і сваіх продкаў-салдат ды партызан ХХ стагоддзя, так і сучаснікаў-мужных беларусаў, якія са зброяй у руках пайшлі на ўкраінскі фронт, каб змагаюцца з расейскай арміяй.
„Гучыць страшна, непраўдападобна, але такое ХХІ стагоддзе, і такая вайна зараз”, – разважаюць удзельнікі акцыі.
Апошняя вайна свету пакінула запавет: Ніколі болей! Расея парушыла дамову і заявіла: Можам паўтарыць!
„А таму так важна, што беларусы пайшлі на ўкраінскі бок, бо вынік гэтай вайны вызначыць лёс усяго на стагоддзі наперад” – гучыць з мікрафона пад сценамі консульства.
Выступоўцы распавядаюць пра яшчэ адну вайну, якая вядзецца ў Беларусі супраць сваіх грамадзян. Маўляў, у Польшчы ўжо ўзнікла меркаванне, што ў Беларусі ўсё супакоілася. Спікер просіць беларусаў распавядаць пра сітуацыю ў Беларусі, парушэнні і сітуацыю крызісу. Гэта нябачная частка вайны, і беларусы ў Польшчы працуюць у тым ліку для вызвалення палітвязняў. Узнятае пытанне і непаразумення паміж тымі, хто з’ехаў з Беларусі і тымі, хто застаўся. Усе жадаюць аднаго: заканчэння вайны і свабоды для Беларусі.
Агучваюцца страты вайны Расеі ва Украіне, праводзяцца паралелі з вайной ва Афганістане, якая прывяла да развалу СССР. Працуе вольны мікрафон. Гучаць Украінскія песні вайны. Прысутныя ўспамінаюць загінулых цягам двух стагоддзяў.Агулам сабралася 30 чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Антываенная акцыя ў Беластоку pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.