Над Чорным морам знішчальнік РФ перахапіў самалёт польскіх памежнікаў
У выніку ён трапіў у моцную турбулентнасць, і экіпаж на нейкі час страціў кіраванне. Памежная служба Польшчы паведаміла пра інцыдэнт з удзелам свайго самалёта і расейскага знішчальніка над Чорным морам 5 траўня.
„Расейскі знішчальнік таксама здзейсніў пралёт наўпрост перад насавой часткай самалёта Turbolet L-410, перасякаючы траекторыю палёту на небяспечнай адлегласці. Паводле ацэнкі экіпажа, яна складала каля 5 метраў”, – распавяла афіцыйная прадстаўніца Памежнай службы Польшчы Анна Міхальска.
На борце польскага самалёта было пяць чалавек. Міністэрства абароны Расеі яго пакуль не каментавала.
Artykuł Над Чорным морам знішчальнік РФ перахапіў самалёт польскіх памежнікаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.