Псіхолаг пра тое, як адаптавацца на эміграцыі
Тысячы беларусаў былі вымушаныя з’ехаць у эміграцыю, больш за тысячу застаецца за кратамі па крымінальных палітычна матываваных справах і столькі ж выйдуць у хуткім часе на волю.
Як перажыць гэтыя ды іншыя эмацыйныя моманты, як дапамагчы тым, хто праходзіць праз складаную жыццёвую сітуацыю і дзе на гэта ўсё шукаць сілы, распавяла „Госця Рацыі”, сямейны псіхолаг, гештальт-тэрапеўт спадарыня Таццяна, якая ў мэтах бяспекі не назыве прозвішча:
– У прынцыпе для выжывання чалавеку патрэбна гнуткасць псіхікі, то бок мы ад нараджэння можам адаптавацца да любых умоваў. Таму безумоўна любыя сітуацыі, якія здараюцца цяпер штодзённа банальная піраміда Маслоў. Спачатку нам трэба добра падрыхтаваць нашу фізічную базу, на якой грунтуецца наша чалавечая істота. То бок гэта бяспека, якую мы можам сабе арганізаваць у тых умовах, у якіх мы ёсць – гэта ежа, сон і гэтак далей, самае самае асноўнае. Далей вельмі важна зразумець на што ў нас хапае нашай зоны кантролю, што ў нашым жыцці мы можам кантраляваць, на што можам уплываць і што не пад нашым кантролем. Наша дзейнасць у гэтых умовах, калі нам трэба адаптавацца да рэчаіснасці, мусіць сыходзіць з нашай зоны кантролю. Толькі тое, што мы можам кантраляваць, на што можам уплываць, там мы і дзейнічаем. З той жа зонай, дзе мы не маем кантролю, не можам нічога змяніць. Нам вельмі важна давяраць гэтую зону спецыялістам, тым людзям, якія могуць нам у гэтым дапамагчы за грошы ці так. Людзям, якія спецыялісты ў гэтых сферах, якія сапраўды могуць наша жыццё палегчыць. Безумоўна трэба прымаць дапамогу ад нашых родных і блізкіх, любую дапамогу, якая ўвогуле можа быць. Чалавеку, які праходзіць этапы адаптацыі, вельмі важна яе прымаць, не саромецца, не строіць з сябе моцнага. Рэсурсаў мала, рэсурсы сыходзяць на адаптацыю, у любым выпадку мы ў стрэсе, калі мы адаптуемся і любая дапамога нам будзе карыснай. У адаптацыі ёсць розныя этапы і вельмі важна ў гэты перыяд паспрабаваць арганізаваць сустрэчу з псіхолагам, які правядзе, распавядзе пра гэтыя этапы адаптацыі і дапаможа іх прайсці з меншай стратай рэсурсаў.
Суразмоўца дадала, што калі чалавек не адчувае ўпэўненасці ў сваіх сілах, а родныя і блізкія людзі не могуць яму дапамагчы, то па дапамогу неабходна звяртацца да спецыялістаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Псіхолаг пра тое, як адаптавацца на эміграцыі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.