Пачаліся першыя вызваленні пенсіянераў
Пачаліся першыя вызваленні пенсіянераў па так званай амністыі. З 31 асуджанага пенсіянера ў месцах зняволення – пяцёра старэй 70-ці. Трое вязняў-пенсіянераў вышлі на свабоду. Па словах вызваленага журналіста Алега Груздзіловіча, калі не скончыўся тэрмін адсідкі, каб патрапіць пад амністыю, трэба падпісаць прашэнне з прызнаннем ці непрызнаннем віны.
Кажа лідарка арганізацыі пенсіянераў «Наша пакаленне» Таццяна Зялко:
– На свабоду Галіна Міхальчук выйшла. Мы так думаем, што яна выйшла па памілаванні, таму што яна не дасядзела. Выйшаў Аляксандр Кутас, ён адбываў тэрмін за тое, што “неаднаразова парушаў правілы правядзення масавых мерапрыемстваў”. Сядзяць усе ні за што, чалавек міласціну прасіў, жыць яму няма дзе – па крымінальнай справе яго асудзілі. Ну, і Алег Груздзіловіч, 64 гады ему.
Паводле Таццяны Зялко, створаны Лукашэнкам клімат у дзяржаве абсалютна не прымальны для людзей. У турмах і калоніях людзей, якія былі пасаджаны незаконна па палітычных матывах, увесь час катуюць, пра што кажа іх выгляд пасля вызвалення.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Пачаліся першыя вызваленні пенсіянераў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.