Павел Латушка: Абаронім нашых дзяцей ад Лукашэнкі!
„Скажоная гісторыя, вынішчаная мова, культ вайны, культ асобы і настальгіі па савецкім мінулым, за часы якога была амаль што цалкам знішчаная беларуская нацыянальная думка, інтэлігенцыя, сімволіка – вось прычына, па якой так шмат беларусаў ня ведаюць роднай мовы, губляюць сувязь з яе гісторыяй, з яе культурай ды са сваёй ідэнтычнасцю”, – кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка звярнуўся да беларусаў напярэдадні 1-га верасня – Дня ведаў.
На думку Паўла Латушкі, адсутнасць праўдзівай гісторыі – прычына, па якой у беларускім грамадстве з’явіліся тыя, хто фальсіфікуюць выбары, збіваюць, катуюць і кідаюць сваіх суграмадзян за краты. Проста таму, што тыя абралі іншы шлях, зрабілі іншы каштоўнасны і цывілізацыйны выбар.
Artykuł Павел Латушка: Абаронім нашых дзяцей ад Лукашэнкі! pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.