У Пінску прыбяруць несанкцыянаваныя вулічныя гандлёвыя кропкі
У Пінску структуры адказныя за кантроль гандлю аб’явілі, што ўзмацняюць нагляд за стыхійнай рэалізацыяй грамадзянамі садавіны і агародніны. Паведамляецца, што ўсе несанкцыянаваныя вулічныя кропкі будуць прыбраныя. Пераважна такім чынам свае лішкі ўраджаю і сабраных грыбоў-ягад выстаўляюць на продаж асобы пенсійнага ўзросту.
З нагоды наш карэспандэнт пацікавіўся ў пінчукоў, як яны глядзяць на праблему несанкцыянаванага вулічнага гандлю:
– Часам у бабулек купляю зеляніну, а вось рыбу ці яшчэ што-небудзь – не.
– Не хачу, баюся такое купляць на вуліцы.
– Выйшла яна бедненькая, папрацавала, і чаму не прадаць ёй вось гэты агурочак, памідорчык ці яшчэ што-небудзь. Я, напрыклад, заўжды купляю, агурочкі бяру, падабаецца мне.
– Я думаю, што павінна быць, але не на вуліцы, дзесьці павінен быць рынак, сельскі рынак.
Са свайго боку кантрольныя органы запэўніваюць, што на першы раз будуць выносіць папярэджанні і настойліва прапаноўваць знайсці месца на тэрыторыі рынку. Рэйдавыя мерапрыемствы ўжо пачаліся.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У Пінску прыбяруць несанкцыянаваныя вулічныя гандлёвыя кропкі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.