Менскую экскурсаводку затрымалі за „некарэктныя выказванні на адрас Лукашэнкі”
У Менску затрымалі экскурсаводку і блогерку Святлану Грышкевіч, перадае mediazona.by.
У праўладных каналах з’явілася „пакаяльнае” відэа з дзяўчынай. Святлана кажа, што на адной з экскурсій „дапусціла некарэктныя выказванні на адрас Лукашэнкі”. Жанчыне прысудзілі 12 сутак арышту за «дробнае хуліганства».
Гэта не першае затрыманне экскурсаводаў у Менску. Раней падчас экскурсіі быў затрыманы экскурсавод Ігар Хмара.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Менскую экскурсаводку затрымалі за „некарэктныя выказванні на адрас Лукашэнкі” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.