1 верасня ў Варшаве ўшануюць памяць беларускіх жаўнераў Войска Польскага
1 верасня а 18.00 на плошчы Пілсудскага ў Варшаве адбудзецца ўскладанне кветак у памяць жаўнераў Войска Польскага, сярод якіх былі і беларусы, загінулыя ў першыя дні Другой сусветнай вайны, кажа гісторык і кіраўнік суполкі партыі БХД у Варшаве Яўген Дудкін:
– Вельмі важна 1 верасня ўшанаваць памяць беларускіх жаўнераў Войска Польскага, якія ў верасні 1939 года супраціўляліся гітлераўцам. Гэта важна яшчэ і таму, што мы пакажам рэжыму Лукашэнкі, што мы вернем праўду, якую ён ад нас схаваў. І пакажам гэтую праўду тым беларусам, якія не маюць магчымасці гэтай праўды пабачыць.
Паводле Яўгена Дудкіна, сваім удзелам у цырымоніі ўскладання кветак беларусы Варшавы прадэманструюць знак салідарнасць, што разам мы моцныя і можам спыніць агрэсію любога ворага.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł 1 верасня ў Варшаве ўшануюць памяць беларускіх жаўнераў Войска Польскага pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.