«Фільм зьяўляецца журналісцкім расьсьледаваньнем». Сьпірын прадставіў суду незалежную экспэртызу
Працэс над блогерам Паўлам Сьпірыным працягнецца 1 лютага.
Судзьдзя Кучук, якая разглядае справу, папярэдзіла, што Павал Сьпірын, які адмовіўся ад адваката і абараняе сябе сам, павінен падрыхтавацца да спрэчак.