Фестываль Litvak Klezmer Fest у Менску
У Менску праходзіць Litvak Klezmer Fest – вялікі фестываль габрэйскай народнай музыкі. Традыцыя клезмераў першапачаткова прызначалася для выканання на габрэйскіх вяселлях. Яна нарадзілася ва Усходняй Еўропе, а потым, дзякуючы габрэйскім эмігрантам, распаўсюдзілася ў ЗША і іншых краінах.
Кажа Таццяна, арганізатарка фестывалю:
– Асноўная мэта фестывалю – асветніцкая, каб паказаць людзям, што культура, якая існавала ў Беларусі, яна сапраўды багатая і цікавая, і яна ўплывала на культуру ў тым ліку і Еўропы.
На фэсце ў Менску выступаюць як беларускія клезмеркія гурты, так і музыкі з ЗША, Германіі, Польшы, Аўстрыі, Ізраіля ды Украіны.
Кажа Ала Данцыг, якая жыве ў Ізраілі, а на фэсце выступіла разам з беларускім гуртом Minsk Klezmer Band:
– Клезмерская музыка – гэты тэрмін быў уведзены славутым музыказнаўцам Мойшам Берагоўскім у пачатку 20-га веку. І ён складаецца з двух частак: “клэй” і “зэмэр”, што азначае “інструмент” і “напеў”. Можна лічыць, што “клэй” – гэта не толькі інструмент, але і пасудзіна з напевамі.
Litvak Klezmer Fest праходзіць ў Менску 7 і 8 лістапада.
[See image gallery at racyja.com]
Беларускае Радыё Рацыя, Менск