Добавить новость
World News





160*600

Новости сегодня на DirectAdvert

Новости сегодня от Adwile

Актуальные новости сегодня от ValueImpression.com


Опубликовать свою новость бесплатно - сейчас


235 гадоў з дня нараджэння Тодара Нарбута

Археолаг, краязнавец, адзін з заснавальнікаў айчыннай гістарыяграфіі Тодар Нарбут нарадзіўся 8 лістапада 1784 года ў маёнтку Шаўры (цяперашні Вараноўскі раён). Паходзіў з старадаўняга шляхецкага роду гербу “Трубы”. Бацька – адстаўны паручнік гвардыі Яўхім Остык-Нарбут, маці Ізабэла з роду Наніевічаў.

Ваколіцы Шаўроў у наш час

Сам Тодар Нарбут вёў свой радавод ад лідскіх князёў. Пачатковую адукацыю атрымаў у Шаўрах. Скончыў піярскі каледж у Любешаве, вучыўся ў Лідзе. У 1803 годзе скончыў Віленскі ўніверсітэт і неўзабаве быў прыняты ў Пецярбургскі кадэцкі корпус. Удзельнічаў у расейска-пруска-французскай вайне 1806-07 гадоў, расейска-шведскай вайне 1808-09 гадоў. У 1807 годзе паранены ў рукапашным баі пад Астраленкай, потым паранены ў руку пад Тыльзітам. Быў капітанам інжынерных войскаў. За будаўніцтва батарэі на востраве Руген і мужнасць у баях узнагароджаны ордэнам Святой Ганны. Стаў аўтарам пачатковага праекту і адным з кіраўнікоў будаўніцтва Бабруйскай фартэцыі.

З 1812 года, калі Нарбут жыў у сваім маёнтку, ён займаўся даследзінамі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Цягам усяго жыцця быў актыўным сябрам Віленскай археалагічнай камісіі, вёў шматлікія археалагічныя раскопкі – спярша на Падняпроўі, пасля на радзіме. Адзін з першых на беларускіх землях вызначыў, што курганы – гэта месцы старажытных пахаванняў. Апісаў руіны крэпасці на Нёмане ля вёскі Лыскава (цяпер Пружанскі раён). Даследаваў Лідскі замак. Адшукаў у Старым Быхаве адну з першых хронік 16 стагоддзя. Пісаў Тодар Нарбут па-польску, але быў вялікім патрыётам гістарычнай Літвы.

Расейскія акупацыйныя ўлады вінавацілі Нарбута ў распрацоўцы планаў захопу бабруйскай фартэцыі і Вільні ў час паўстання 1830-31 гадоў, адліўцы гарматаў і каардынацыі дзеянняў паўстанцаў, аднак не здолелі даказаць такога чыннага ўдзелу Нарбута.

Дзеці Тодара Нарбута бралі актыўны ўдзел у вызвольным паўстанні 1863 года. Старэйшы сын Людвік узначальваў паўстанцкі аддзел на Лідчыне і загінуў у час боя пад Дубічамі (цяпер Літва); малодшы Баляслаў быў асуджаны на смерць, аднак пазней ягонае пакаранне было замененае на пажыццёвае зняволеньне. Адзіная дачка была змушаная ўцячы з краіны і завочна прысуджаная да катаргі. Сам Тодар Нарбут з жонкаю Хрысьцінай былі асуджаныя на высылку ў Сыбір, хоць у дачыненьні да яго прысуд ня быў выкананы з прычыны хваробы. Жонка атрымала дазвол на вяртанне з Пермскай губерні толькі ў 1871 годзе, аднак Нарбут болей з ёй ня ўбачыўся, бо ён памёр у Вільні 26 лістапада 1864 года.

Памятная дошка ў гонар Тодара Нарбута на будынку Віленскага ўніверсітэту

Тодара Нарбута нездарма называюць бацькам айчыннай гістарыяграфіі. Пасля сябе ён пакінуў грунтоўную 9-томную “Гісторыю літоўскага народу”, якая выдавалася ў 1835-41 гадах. У ёй апісваюцца падзеі да 1569 года. ВКЛ 16-га стагоддзя лічыў залатым векам у гісторыі Беларусі. У “Гісторыі…” шмат месца адведзена беларускаму народу, яго мове і пісьменнасці. Выданне змяшчае шмат цікавых звестак пра Менск, народныя абрады беларусаў Лідчыны. Апублікаваў шэраг гістарычных крыніцаў, у тым ліку ў 1846 годзе „Хроніку Быхаўца”. Для сваёй працы выкарыстаў беларускія летапісы і “Хроніку польскую літоўскую, жамойцкую і ўсяе Русі” Мацея Стрыйкоўскага. Займаўся пытаннямі старажытнай міфалогіі, этнаграфіі, фалькларыстыкі. Пакінуў Нарбут і мураваную памяць – у 1847-52 гадах збудаваў у Эйшышках парафіяльную царкву.

Канверт у гонар Нарбута, выпушчаны Белпоштай

Тодар Нарбут называў некаторыя даты і выказваў версіі інтуітыўна. У многіх выпадках яны пазней выяўляліся рэальнымі. Прыкладам – гіпотэза пра заснаванне кіеўскім князем Уладзімірам Святаславічам Заслаўя.

Пахаваны ля парафіяльнага касцёлу ў мястэчку Нача (цяперашні Вараноўскі раён).

Магіла Тодара Нарбута ў Начы

Касцёл у Начы (Вараноўскі раён)

У суседніх Шаўрах пахаваны жонка і сын Баляслаў. Там жа пры могілках усталяваны памятны камень паўстанцам. У Вільні на будынку ўніверсітэту на памятных шыльдах змешчана і прозвішча Тодара Нарбута. Яго імя маюць вуліцы ў Вільні і Браславе.

Памятны камень паўстанцам на могілках у Шаўрах

Уладзімір Хільмановіч, Беларускае Радыё Рацыя, фота аўтара




Загрузка...

Читайте на сайте

Другие проекты от 123ru.net








































Другие популярные новости дня сегодня


123ru.net — быстрее, чем Я..., самые свежие и актуальные новости Вашего города — каждый день, каждый час с ежеминутным обновлением! Мгновенная публикация на языке оригинала, без модерации и без купюр в разделе Пользователи сайта 123ru.net.

Как добавить свои новости в наши трансляции? Очень просто. Достаточно отправить заявку на наш электронный адрес mail@29ru.net с указанием адреса Вашей ленты новостей в формате RSS или подать заявку на включение Вашего сайта в наш каталог через форму. После модерации заявки в течении 24 часов Ваша лента новостей начнёт транслироваться в разделе Вашего города. Все новости в нашей ленте новостей отсортированы поминутно по времени публикации, которое указано напротив каждой новости справа также как и прямая ссылка на источник информации. Если у Вас есть интересные фото Вашего города или других населённых пунктов Вашего региона мы также готовы опубликовать их в разделе Вашего города в нашем каталоге региональных сайтов, который на сегодняшний день является самым большим региональным ресурсом, охватывающим все города не только России и Украины, но ещё и Белоруссии и Абхазии. Прислать фото можно здесь. Оперативно разместить свою новость в Вашем городе можно самостоятельно через форму.



Новости 24/7 Все города России




Загрузка...


Топ 10 новостей последнего часа






Персональные новости

123ru.net — ежедневник главных новостей Вашего города и Вашего региона. 123ru.net - новости в деталях, свежий, незамыленный образ событий дня, аналитика минувших событий, прогнозы на будущее и непредвзятый взгляд на настоящее, как всегда, оперативно, честно, без купюр и цензуры каждый час, семь дней в неделю, 24 часа в сутки. Ещё больше местных городских новостей Вашего города — на порталах News-Life.pro и News24.pro. Полная лента региональных новостей на этот час — здесь. Самые свежие и популярные публикации событий в России и в мире сегодня - в ТОП-100 и на сайте Russia24.pro. С 2017 года проект 123ru.net стал мультиязычным и расширил свою аудиторию в мировом пространстве. Теперь нас читает не только русскоязычная аудитория и жители бывшего СССР, но и весь современный мир. 123ru.net - мир новостей без границ и цензуры в режиме реального времени. Каждую минуту - 123 самые горячие новости из городов и регионов. С нами Вы никогда не пропустите главное. А самым главным во все века остаётся "время" - наше и Ваше (у каждого - оно своё). Время - бесценно! Берегите и цените время. Здесь и сейчас — знакомства на 123ru.net. . Разместить свою новость локально в любом городе (и даже, на любом языке мира) можно ежесекундно (совершенно бесплатно) с мгновенной публикацией (без цензуры и модерации) самостоятельно - здесь.



Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире




Путин в России и мире

Лукашенко в Беларуси и мире



123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.






Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...





Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net