Добавить новость
World News





160*600

Новости сегодня на DirectAdvert

Новости сегодня от Adwile

Актуальные новости сегодня от ValueImpression.com


Опубликовать свою новость бесплатно - сейчас


Маніпуляцыі СССР вакол прыметнікаў „советский” і „русский” на прыкладзе Трыеста

Партызанская барацьба зрабіла значны ўнёсак у вызваленне Італіі ад дыктатуры Мусаліні і ад фашызму ў цэлым. Але нават пасля таго як партызаны 28-га красавіка 1945 года схапілі дучэ і павесілі, баі за італьянскія гарады яшчэ трывалі.

Напрыклад, за Трыест, які ўжо трэці год быў пад нямецкай акупацыяй. Імі ў горадзе быў арганізаваны канцэнтрацыйны лагер Рыз`ера ды Сан Саба. Канец Гітлера і яго хаўруснікаў быў блізкі, аднак бліжэйшыя дні забралі яшчэ нямала жыццяў тых, хто змагаўся з нацызмам. 2 траўня ў баях за Трыест загінулі 29 чалавек, якія, верагодна, далучыліся да югаслаўскіх партызанаў, якія дзейнічалі ў гэтым рэгіёне. Пазней яны будуць пахаваныя на гарадскіх могілках Трыеста.

 

Помнік над братэрскай магілай, усталяваны пры перапахаванні парэшткаў герояў, пакідае пачуццё пэўнай маніпуляцыі. Справа незвычайная: на надмагільнай пліце, аформленай па-расейску, па-італьянску і па-славенску, напісана, што тут пахаваныя савецкія ваяры, а на калоне, што «рускія». Відавочна, савецкім уладам у свой час такое атаясамленне выхадцаў з СССР з адной, «галоўнай» нацыяй падабалася, бо яно іграла на руку русіфікатарскай палітыцы Крамля. А вось прадстаўнікам іншых народаў, асабліва эмігрантам, судзячы па шэрагу ўспамінаў, даводзілася траціць нямала высілкаў, каб за мяжой патлумачыць, што яны ніякія не «рускія», а ў СССР жывуць дзясяткі паняволеных імперыяй народаў. Нават прозвішчы загінулых пад Трыестам яўна гавораць пра рознае этнічнае паходжанне гэтых людзей: два Абдулаевых, Аляксееў, Аліяскіраў, Альпараў, Аманаў, Анчыкаў, Байснікаў, Валішаў, Грыгаран, Жарцоў, Ірокаў, Кірыенка, Максімаў, Махмутаў, Наточы, Падобры, Піст, Расінскі, Садэбекаў, Фёдараў, Юсэнка.

На жаль, біяграфіі большасці гэтых людзей застаюцца невядомымі. Але, як вынікае з прозвішчаў, бальшыня ахвяр таго бою пад Трыестам 2 траўня 1945 зусім не «рускія». Складана нават уявіць, каб усе яны былі раптам з тагачаснай складовай часткі Савецкага Саюза РСФСР. Тым больш партызанскія атрады часта фармаваліся з наяўных у канкрэтны час і ў канкрэтным месцы сілаў, вялікай залежнасці ад нацыянальнасці, роду папярэдніх заняткаў не было. За Трыест змагалася і Нацыянальна-вызваленчая армія Югаславіі з 1500 былымі савецкімі ваеннапалоннымі, а таксама савецкія, і італьянскія партызаны. Супраць Мусаліні і Гітлера змагаліся і тыя, хто ране збег ад савецкай улады. Няма сумневаў, што СССР, які ўдзельнічаў ва ўшанаванні памяці дапамогай ва ўсталяванні падобных помнікаў, наўмысна падставіў у Трыесце слова «русских» замест «советских». Слова «советский» у СССР часта выкарыстоўвалася дзеля таго, каб прыхаваць нацыянальны характар гітлераўскага генацыду. Напрыклад, у шэрагу гарадоў былога Саюза ёсць таблічкі, усталяваныя на месцах масавых расстрэлаў габрэяў, але часта пра тое, што ў гэтым гета ці на дадзенай плошчы знішчалі проста за нацыянальнае паходжанне, не паведамляецца, слова «габрэйскі» замяняецца на «савецкі». На вялікі жаль, такая практыка атрымала вялікі распаўсюд. Сучасная пуцінская Расея праводзіць падобную ж палітыку, наўмысна не заўважаючы і не згадваючы ўнёсак іншых народаў у барацьбу з нацызмам і фашызмам.

Сімвалічна, што на гэтым самым участку могілак знаходзіцца абеліск, усталяваны ў 2010 Ўрадам Казахстана і Пасольствам гэтай краіны ў Італіі. Ён быў пастаўлены па ініцыятыве ўдзельніка вайны і тых баёў Ісабай Калмухана і прысвечаны ўсім загінулым на палях бітваў з нацызмам. Сярод прозвішчаў і казахскія, і беларускія, і армянскія, і татарскія, і ўкраінскія, але ніякіх грубых і несправядлівых абагульненняў няма.

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Трыест, Італія



Загрузка...

Читайте на сайте

Другие проекты от 123ru.net








































Другие популярные новости дня сегодня


123ru.net — быстрее, чем Я..., самые свежие и актуальные новости Вашего города — каждый день, каждый час с ежеминутным обновлением! Мгновенная публикация на языке оригинала, без модерации и без купюр в разделе Пользователи сайта 123ru.net.

Как добавить свои новости в наши трансляции? Очень просто. Достаточно отправить заявку на наш электронный адрес mail@29ru.net с указанием адреса Вашей ленты новостей в формате RSS или подать заявку на включение Вашего сайта в наш каталог через форму. После модерации заявки в течении 24 часов Ваша лента новостей начнёт транслироваться в разделе Вашего города. Все новости в нашей ленте новостей отсортированы поминутно по времени публикации, которое указано напротив каждой новости справа также как и прямая ссылка на источник информации. Если у Вас есть интересные фото Вашего города или других населённых пунктов Вашего региона мы также готовы опубликовать их в разделе Вашего города в нашем каталоге региональных сайтов, который на сегодняшний день является самым большим региональным ресурсом, охватывающим все города не только России и Украины, но ещё и Белоруссии и Абхазии. Прислать фото можно здесь. Оперативно разместить свою новость в Вашем городе можно самостоятельно через форму.



Новости 24/7 Все города России




Загрузка...


Топ 10 новостей последнего часа






Персональные новости

123ru.net — ежедневник главных новостей Вашего города и Вашего региона. 123ru.net - новости в деталях, свежий, незамыленный образ событий дня, аналитика минувших событий, прогнозы на будущее и непредвзятый взгляд на настоящее, как всегда, оперативно, честно, без купюр и цензуры каждый час, семь дней в неделю, 24 часа в сутки. Ещё больше местных городских новостей Вашего города — на порталах News-Life.pro и News24.pro. Полная лента региональных новостей на этот час — здесь. Самые свежие и популярные публикации событий в России и в мире сегодня - в ТОП-100 и на сайте Russia24.pro. С 2017 года проект 123ru.net стал мультиязычным и расширил свою аудиторию в мировом пространстве. Теперь нас читает не только русскоязычная аудитория и жители бывшего СССР, но и весь современный мир. 123ru.net - мир новостей без границ и цензуры в режиме реального времени. Каждую минуту - 123 самые горячие новости из городов и регионов. С нами Вы никогда не пропустите главное. А самым главным во все века остаётся "время" - наше и Ваше (у каждого - оно своё). Время - бесценно! Берегите и цените время. Здесь и сейчас — знакомства на 123ru.net. . Разместить свою новость локально в любом городе (и даже, на любом языке мира) можно ежесекундно (совершенно бесплатно) с мгновенной публикацией (без цензуры и модерации) самостоятельно - здесь.



Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире




Путин в России и мире

Лукашенко в Беларуси и мире



123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.






Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...





Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net