У Лёндане прайшлі новыя акцыі супраць абмежаваньняў з прычыны COVID-19
Тысячы лёнданцаў удзельнічалі ў суботу ў маніфэстацыі на Трафальгарскай плошчы супраць новых абмежавальных захадаў у сувязі з пашырэньнем эпідэміі COVID-19. Многія ўдзельнікі шэсьця былі бяз масак і выказваліся супраць абмежаваньня сваіх свабодаў.