«Чапляемся ўсімі кіпцюрамі». Як беларускім бадзяжным сабакам знаходзяць гаспадароў на Захадзе
Алена і Ігар Крэйнісы трымаюць зоагатэль пад Валожынам, у якім жывуць сабакі на ператрымцы, жывёлы з прытулкаў і былыя бадзяжныя сабакі. Некаторым зь іх знаходзяць гаспадароў ня толькі ў Беларусі, але і за мяжой.