Міністар замежных справаў Латвіі падтрымаў Алексіевіч
Кіраўнік латвійскага МЗС Эдгарс Рынкевічс 11 верасьня патэлефанаваў беларускай пісьменьніцы, ляўрэатцы Нобэлеўскай прэміі па літаратуры за 2015 год Святлане Алексіевіч і выказаў «поўную падтрымку Латвіяй беларускага грамадзтва ў яго імкненьні да палітычных правоў і свабодаў».