Канцэрт на 101-годдзе БНР правядуць у Гродна. Там выступяць Лявон Вольскі і «Дай дарогу!»
Арганізатары свята, прымеркаванага да 101-годдзя абвяшчэння БНР, расказалі пра лайн-ап святочнага канцэрта, які ў гэтым годзе адбудзецца ў Гродна. У гэтым годзе на свяце выступяць «Крама», Лявон Вольскі, Dzeciuki, «Дай дарогу!», Зміцер Вайцюшкевіч. Мерапрыемства адбудзецца 23 сакавіка ў Каложскім парку з 13:00 па 17:00.