Беларускі гурт «Atesta» і польскі бэнд «Syrbski jeb» зладзілі сумесны выступ
Гасцей чакалі як добра вядомыя кампазіцыі творцаў, так і свежачкі.
Artykuł Беларускі гурт «Atesta» і польскі бэнд «Syrbski jeb» зладзілі сумесны выступ pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Імпрэза прайшла ў атмасферным варшаўскім клубе «Skład Butelek». Гасцей чакалі як добра вядомыя кампазіцыі творцаў, так і свежачкі.
Дарэчы, для вакалісткі гурта «Atesta» Улі Паўловіч імпрэза адзначылася і амаль не чаканай сустрэчай з Алесем Плоткам. Нягледзячы на тое, што паэт напісаў для калектыву нямала тэкстаў, але «жывога» кантактавання ў артыстаў амаль не было. «Канцэрт прыемна выправіў гэтую сітуацыю», – зазначыла Уля Паўловіч.
– З Алесем Плотка я сёння ўбачылася другі раз за ўсё сваё жыццё. Нашае працаванне з ім невядома з чаго пачалося: ці з песні «магільшчык», ці з песні «лапенза». Я нават не ведаю, колькі песен у нас напісана разам, але здаецца больш за 15. Я калі ўбачыла ягоны пост на Фэйсбуку, што «я прыйду» – то не магла паверыць. Але бачыце, атрымалася.
Дарэчы, нядаўна гурт «Atesta» рэлакаваўся ў Варшаву. Таму ёсць верагоднасць, што канцэртамі калектыў будзе радаваць публіку і сябе ўсё часцей.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Беларускі гурт «Atesta» і польскі бэнд «Syrbski jeb» зладзілі сумесны выступ pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.