Алесь Бяляцкі сустракае 60-годдзе за кратамі
Знаходзіцца палітзняволены праваабронца “Вясны” Алесь Бяляцкі ў СІЗА№1.
Artykuł Алесь Бяляцкі сустракае 60-годдзе за кратамі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Старшыні праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесю Бяляцкаму сёння, 25 верасня, спаўняецца 60 гадоў. Свой юбілей ён сустракае за кратамі — і не ў першы раз. Пра свайго калегу распавядаюць праваабаронцы “Вясны”, сярод іх — Аляксей Колчын:
– Алесь — фігура выбітнага масштабу і ў праваабароне, і ў беларускім Трэцім сектары, і ў беларускім грамадстве ў цэлым. І тое, што ён чарговы раз знаходзіцца за кратамі, і што ён свой чарговы юбілей адзначае ў турме – гэта ўзнагарода ад нашага таталітарнага кіраўніка, ад нашай тататлітарнай дзяржавы за тое, што ён робіць для грамадзянскай супольнасці.
Паслухаць праваабаронцаў пра Бяляцкага цалкам можна ў далучаным аўдыёфайле:
Знаходзіцца палітзняволены праваабронца “Вясны” Алесь Бяляцкі ў СІЗА№1, што на вуліцы Валадарскага, 2, у Менску. А затрымалі яго 14 ліпеня 2021 года. Праваабарончай супольнасцю Алесь Бяляцкі прызнаны палітычным вязнем.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Алесь Бяляцкі сустракае 60-годдзе за кратамі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.