Нелегальныя мігранты па-ранейшаму спрабуюць прарвацца ў Польшчу з Беларусі
У пятніцу з Беларусі ў Польшчу спрабавалі нелегальна трапіць 80 чалавек.
Artykuł Нелегальныя мігранты па-ранейшаму спрабуюць прарвацца ў Польшчу з Беларусі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Памежная служба Польшчы паведамляе, што нелегальныя мігранты далей штурмуюць мяжу з боку Беларусі. У пятніцу з Беларусі ў Польшчу спрабавалі нелегальна трапіць 80 чалавек. Гэта былі, у прыватнасці, грамадзяне Малі, Турцыі і Туркменістану.
Затрыманыя тры чалавекі, якія дапамагалі мігрантам. Грамадзянін Расеі перавозіў аднаго чалавека з Йемена, грамадзянін Беларусі – трох йеменцаў, а грамадзянін Афганістану – пяць грамадзян сваёй краіны.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Нелегальныя мігранты па-ранейшаму спрабуюць прарвацца ў Польшчу з Беларусі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.