Палітзняволеную лекарку Таццяну Талочку пачнуць судзіць праз тыдзень
Яе затрымалі 12 траўня наўпрост на працоўным месцы ў лякарні.
Artykuł Палітзняволеную лекарку Таццяну Талочку пачнуць судзіць праз тыдзень pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Лекарку Таццяну Талочку пачнуць судзіць праз тыдзень.
Анэстэзіёлаг-рэаніматолаг працавала ў 2ДГКБ у Менску. Яе затрымалі 12 траўня наўпрост на працоўным месцы ў лякарні.
Вядома, што ў жніўні 20-га года яна выратавала ад пераследу падлетка Цімура Міцкевіча, які пасля збіцця сілавікамі патрапіў у кому. Яна падпісала паперы, што дапытываць яго нельга, але галоўная лекарка не падпісала гэты дакумент.
Цяпер 19-гадовы хлопец ваюе ва Украіне ў Палку «Кастуся Каліноўскага». Супраць Таццяны ўзбудзілі крымінальную справу за ўдзел у акцыях пратэсту. Суд над ёй адбудзецца 30 верасня ў судзе Кастрычніцкага раёна Менска. Справу будзе разглядаць суддзя Вольга Няборская.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Палітзняволеную лекарку Таццяну Талочку пачнуць судзіць праз тыдзень pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.