У Слоніме рыхтуюць месца пад пастамент помніка Льву Сапегу
У гарадскім скверы Слоніма на плошчы Леніна пачаліся працы па падрыхтоўцы месца пад пастамент помніка Льву Сапегу.
На месцы працы
Помнік паўстане ў Слоніме да Дня беларускага пісьменства і друку.
Заліць фундамент пад гранітны пастамент помніка Сапегу планавалі яшчэ ў пачатку лета.
Скрыншот відэа ctv.by
Скрыншот відэа ctv.by
Палова помніка ўжо зафармавана. Скрыншот відэа ctv.by
Над помнікам вялікаму канцлеру ВКЛ працуе група мінскіх скульптараў, сярод якіх Іван Міско, Уладзімір Піпін і Сяргей Логвін. Памер фігуры разам з пастаментам будзе велічнай — звыш 4 метраў, а вага бронзавага Сапегі — каля тоны.
На месцы працы
Помнік Сапегу паўстане ў канцы жніўня