Круглы стол творчага аб’яднання “Пралеска” на тэму “Быў я сціплым паэтам”
“Трэба размаўляць і пісаць па-беларуску, каб захаваць сваю спадчыну”, – гаварыў калісьці Іван Лагвіновіч, які большасць сваіх твораў напісаў менавіта на беларускай мове, нягледзечы на тое, што значную частку свайго жыцця ён правёў на Украіне. Лагвіновіч Іван Піліпавіч нарадзіўся 16 студзеня 1940 года. Да 76 годдзя паэта-земляка 9 студзеня 2016 года ў рэдакцыі газеты “Ганцавіцкі час” быў праведзены круглы стол. Да ўдзелу былі запрошаны мясцовыя паэты і школьнікі.