Чаму Алег Хаменка адчувае сябе на 140 гадоў, як на яго паўплывалі плакальшчыцы і ці бачаць каты іншае вымярэнне?
Алег Хаменка, лідар гурта «Палац» ў праграме «Простыя пытанні» з Ягорам Хрусталёвым. Алег, вечар добры! Дазволь, у першую чаргу павіншаваць з надыходзячым юбілеем. 4-го красавіка 50 гадоў? Алег Хаменка, лідар гурта «Палац»: Так. І будзе вялікі канцэрт, таму што яшчэ 25 галоў будзе «Палацу». Алег Хаменка: Сапраўды. Мы памятаем, што мы такі рэбрэндынг зрабілі вясной 1992 года, але дакладнай даты не памятаем.