Шкурын забіў у першым жа матчы за новую каманду ў Iзраiлi – а пасля гульнi сфатаграфаваўся з БЧБ-сцягам
12 верасня Ілля Шкурын удала дэбютаваў за новы клуб. Ужо на 20-й хвіліне матча другога дывiзiёна Iзраiля памiж «Макабі» Петах-Ціква i «Хапаэлем» з Рышон-Ле-Цыёна беларускi форвард гаспадароў скарыстаўся ўдалым адскокам мяча i накiраваў яго ў вароты гасцей. Супернікі спрабавалі апеляваць наконт магчымага становішча па-за гульнёй, але ж суддзя паказаў на цэнтральную кропку поля. Першы гол Шкурына ў Д2 Iзраiля вывеў […]
Сообщение Шкурын забіў у першым жа матчы за новую каманду ў Iзраiлi – а пасля гульнi сфатаграфаваўся з БЧБ-сцягам появились сначала на Спорт Беларуси.
12 верасня Ілля Шкурын удала дэбютаваў за новы клуб. Ужо на 20-й хвіліне матча другога дывiзiёна Iзраiля памiж «Макабі» Петах-Ціква i «Хапаэлем» з Рышон-Ле-Цыёна беларускi форвард гаспадароў скарыстаўся ўдалым адскокам мяча i накiраваў яго ў вароты гасцей. Супернікі спрабавалі апеляваць наконт магчымага становішча па-за гульнёй, але ж суддзя паказаў на цэнтральную кропку поля.
Першы гол Шкурына ў Д2 Iзраiля вывеў яго каманду наперад, але ж супернiкi потым таксама забiлi – i матч скончыўся 2:2. Але ж гэта не перашкодзiла «Макабі» Петах-Ціква застацца лiдарам лiгi – пасля чатырох тураў у клуба 10 ачкоў, больш за ўсiх.
Шкурын жа не забыўся і пра беларусаў – пасля заканчэння матчу падышоў да заўзятара з нацыянальным БЧБ-сцягам i сфатаграфаваўся з iм.
Сообщение Шкурын забіў у першым жа матчы за новую каманду ў Iзраiлi – а пасля гульнi сфатаграфаваўся з БЧБ-сцягам появились сначала на Спорт Беларуси.