Амэрыканскія кангрэсмэны падрыхтавалі санкцыі супраць расійскіх мільярдэраў, чыноўнікаў і прапагандыстаў па «сьпісе Навальнага»
Амэрыканскія кангрэсмэны падрыхтавалі законапраект аб увядзеньні санкцый супраць 35 расейцаў, у тым ліку — мільярдэраў, чыноўнікаў і іх блізкіх сваякоў. Ён супадае па імёнах з прапановамі каманды зьняволенага апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага.