«У свой двор можа выходзіць толькі да 19 гадзін». Як адбывае «хатнюю хімію» стваральніца музэю ў Іўі
Рэгіна Лавор 24 гады жыцьця аддала культуры. Стварыла і ўзначаліла цэнтар рамёстваў, затым была дырэктаркай музэю нацыянальных культур у Іўі. Цяпер яе асудзілі за камэнтары пра міліцыю, яна адбывае «хатнюю хімію».