Затрыманы журналіст і пісьменнік Севярын Квяткоўскі
Ён паўгода не быў у Беларусі і нядаўна вярнуўся. 19 студзеня яго затрымалі каля дома.
Затрыманы журналіст, пісьменнік і публіцыст Севярын Квяткоўскі.
Ён паўгода не быў у Беларусі і нядаўна вярнуўся. 19 студзеня яго затрымалі каля дома.
Прычынай затрымання нібыта стаў каментар, пакінуты ў Facebook. Для следчых дзеянняў яго павезлі ў Пінск.
Квяткоўскаму 48 гадоў. З сярэдзіны 1990-х ён супрацоўнічаў з беларускімі недзяржаўнымі СМІ.
Аўтар кніг «Фрашкі да пляшкі» (2007), «Падарунак для Адэлі» (2012). Таксама аўтар ідэі і сааўтар аўдыёкнігі «Народныя фрашкі. Супольны альбом» (2009), праекта і кнігі «Як стаць беларусам» (2014), сатырычнага рамана «Каларадская пушча» (2019).
Беларускае Радыё Рацыя