У Берасьці звальняецца дырэктар каледжу, на выбарчым участку якога перамагла Ціханоўская
Дырэктар Берасьцейскага музыкальнага каледжу Алег Роўда звальняецца з займанай пасады. Падчас прэзыдэнцкіх выбараў ён быў старшынём участковай выбарчай камісіі. На ягоным участку перамагла Сьвятлана Ціханоўская.