Трывожны “Сацыяльны малюнак свету” Сяргея Шынкевіча
У сваёй кнізе ён сцісла і даступна распавёў пра магчымыя наступствы пры цяперашнім стаўленні краін між сабой і палітыцы, якую яны праводзяць.
У 2019 годзе ўбачыла свет кніга сябра партыі БХД Сяргея Шынкевіча пад назвай “Сацыяльны малюнак свету”. Шынкевіч – адзін з першых кампутаршчыкаў у Беларусі, наведаў шмат краінах яшчэ ў савецкія часы. На аснове навуковых дадзеных склаў сацыяльны малюнак свету.
У сваёй кнізе ён сцісла і даступна распавёў пра магчымыя наступствы пры цяперашнім стаўленні краін між сабой і палітыцы, якую яны праводзяць, – кажа Сяргей Шынкевіч:
– Калі мы паглядзім на Зямлю з космасу, то гэта, па сутнасці, касмічны карабель, створаны прыродай. Невялікага дыяметра. На гэтым касмічным караблі сёння жыве амаль 8 мільярдаў людзей. І адразу паўстае пытанне: ці дастаткова рэсурсаў планеты для прыстойнага існавання такой колькасці людзей? Было сур’ёзнае даследаванне на гэтую тэму амерыканскіх навукоўцаў.
Менавіта яны папярэдзілі аб магчымай глабальнай катастрофе, якая можа адбыцца ў 2050 годзе.
Паводле Сяргея Шынкевіча, каго зацікавіць яго кніга, можна без праблем знайсці ў электронным варыянце.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя