Каб даць канцэрт у Менску, Вакарчук прапусьціў паседжаньне Вярхоўнай Рады. На «Менск-арэне» быў аншляг. Фотарэпартаж
На Менск-арэне не было ніводнага вольнага месца. Так сустрэлі ўкраінскі гурт «Океан Ельзи» ў Менску. Падчас канцэрту лідэр гурта Сьвятаслаў Вакарчук узгадаў нядаўна вызваленых 35 украінскіх вязьняў, Менск-арэна вітала гэтыя словы авацыямі.