Скрадзеная ў Вільні скульптура беларускай мастачкі будзе адноўленая
Беларуская мастачка не робіць драмы з крадзяжу яе скульптуры невядомымі, яна лічыць гэта своеасаблівым прызнаннем яе творчасці.
У вядомым раёне Вільні Зарэчча, па-літоўску Ужупіс, скралі скульптуру беларускай мастачкі Таццяны Тур.
Драўляная кампазіцыя, якая абазначала дзяўчыну, была скрадзена невядомымі яшчэ ў сярэдзіне лета, але толькі нядаўна сама аўтарка, якая цяпер жыве ў Ізраілі, даведалася пра здарэнне. Яна мае планы аднавіць скрадзеную скульптуру.
– У жніўні мне паведаміў мой настаўнік, а затым мая сяброўка, якая была ў Вільні, ці то ў канцы чэрвеня, ці то ў пачатку ліпеня, сказала, што яна ўжо тады не бачыла скульптуры, але проста забыла мне сказаць. Зараз, я думаю, няма ніякага сэнсу паведамляць у паліцыю. Я знайду час – месяц-два, каб прыехаць у Вільню і зрабіць наноў гэтую скульптуру і ўсталяваць яе.
Скульптура была ўсталяваная на мосце, што вядзе ў раён творчай інтэлігенцыі, які называецца «Рэспубліка Зарэчча». Беларуская мастачка не робіць драмы з крадзяжу яе скульптуры невядомымі, яна лічыць гэта своеасаблівым прызнаннем яе творчасці.
Цалкам матэрыял:
Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск