Дэпутатка Канапацкая заклікала дэнансаваць дамову аб «саюзнай дзяржаве»
Паводле дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў Ганны Канапацкай, дамова аб стварэньні «саюзнай дзяржавы» цалкам вычарпала сябе, так і не дасягнуўшы задэкляраваных амаль 20 гадоў таму мэтаў. Пра гэта Канапацкая напісала ў сябе ў «Фэйсбуку».