Як мабільныя тэлефоны забруджваюць навакольнае асяроддзе
«Сябры, а калі вы апошні раз мянялі свой тэлефон?» — такое пытанне я неяк пачула ў рэкламе. Прэзентавалі чарговую, самую стылёвую і самую функцыянальную, па іх словах, мадэль, якая абавязкова павінна любога вылучыць з натоўпу. Добра, калі так, але такія «самыя-самыя» мадэлі з'яўляюцца амаль кожны месяц. І людзі не проста іх купляюць, некаторыя гатовы прастаяць суткі каля крамы, каб набыць навінку са зніжкай або заплаціць таму, хто зойме ім чаргу. Кожны, вядома, вырашае сам, куды траціць свае грошы.