У Бэльгіі 55 судзьдзяў добраахвотна селі ў турму, каб спазнаць на сабе яе ўмовы
55 судзьдзяў тэставалі новую турму Арэн ад 9 гадзін раніцы суботы, каб на ўласнай скуры адчуць жыцьцё ў турме і яе псыхалягічны ўплыў, інфармуе SPF Justice. Удзельнікі, якія добраахвотна «селі» да поўдня нядзелі, падпадаюць пад тыя ж умовы ўтрыманьня, што і сапраўдныя зьняволеныя.