Міністэрства аховы здароўя ня ўпэўненае, што ў Беларусі знойдзецца 100 тысяч ахвотных вакцынавацца Pfizerʼам
Міністэрства аховы здароўя разглядае закупку 100 тысяч доз амэрыканскай вакцыны Pfizer. Аднак «хацела б быць упэўненым, што ў Беларусі будзе такая колькасьць ахвотных прышчапіцца гэтай вакцынай».