Выбары ў Эўрапарлямэнт: эўраскептыцызм не прайшоў
Ну ня тое, каб зусім не прайшоў. Антымігранцкія, антызьвязавыя партыі павялічылі сваё прадстаўніцтва ў Эўрапарлямэнце ў параўнаньні з папярэднімі выбарамі практычна ва ўсіх краінах. Але іх сумарны вынік быў усё ж больш сьціплым, чым чакалася і чым некаторыя перасьцерагалі.