У Магілёве пачалі вызваляць мясцовых цыганоў, затрыманых у дзень забойства міліцыянта
З Магілёўскага ізалятара часовага ўтрыманьня пачалі вызваляць прадстаўнікоў цыганскай меншасьці. Больш за 60 цыганоў былі затрыманыя ўвечары 16 траўня і абвінавачаныя ў хуліганстве.