Чым «памешчык Манюшка» не дагадзіў савецкім партыйцам. Гісторыя музэю, створанага насуперак уладзе
18 траўня адзначаецца Міжнародны дзень музэяў. Свабода расказвае пра энтузіяста з Чэрвеньскага раёну Васіля Несьцяровіча, які за савецкім часам насуперак супраціву ідэолягаў з нуля стварыў экспазыцыю ў гонар знакамітага земляка, кампазытара Станіслава Манюшкі.