Эўразьвяз увядзе санкцыі супраць 8 расейцаў за захоп украінскіх маракоў у Керчанскай пратоцы
Амбасадары Эўразьвязу дамовіліся аб увядзеньні дадатковых санкцыяў супраць грамадзян Расеі. Восем чалавек, якіх лічаць датычнымі да захопу ўкраінскіх вайскоўцаў у Керчанскай пратоцы ў лістападзе 2018 году, чакае замарожваньне рахункаў у Эўразьвязе і забарона ўезду ў краіны ЭЗ.