Верталёт у прэзыдэнцкім выкананьні. Што вядома пра авіяпарк Лукашэнкі?
Авіяцыйны парк Аляксандра Лукашэнкі можа папоўніцца новым італьянскім верталётам AgustaWestland AW139. Кошт звычайнай грамадзянскай вэрсіі такога апарата — 12 мільёнаў даляраў. VIP-вэрсіі могуць мець кошт у разы большы.