СБУ аб’явіла ў вышук афіцэра ГРУ, якога Bellingcat лічыць датычным да катастрофы MH17
Служба бясьпекі Ўкраіны абвясьціла ў вышук афіцэра Галоўнага разьведвальнага ўпраўленьня Расеі Алега Іваньнікава. Украінскія ўлады абвінавачваюць яго па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу — «стварэньне тэрарыстычнай арганізацыі, кіраўніцтва або ўдзел у ёй» і «вядзеньне агрэсіўнай вайны».