Каля Смаргоняў здымаюць батальныя сцэны мастацкага фільма пра Першую ўсясьветную вайну. ФОТА
На месцах баёў Першай усясьветнай у Смаргонскім раёне Горадзенскай вобласьці пачаліся здымкі мастацкага фільму рэжысэра Аляксея Туровіча з працоўнай назвай «У акопах Смаргоняў». Гэта першы зварот беларускіх кінэматаграфістаў да тэмы ваенных падзеяў 1914–1918 гадоў. Рэпартаж Свабоды зь месца здымак.