«Мы маем справу з ворагам». У Кангрэсе ЗША выступілі за захаваньне санкцый да алігарха Дзерыпаскі
Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША прыняла ў чацьвер законапраект, у якім гаворыцца аб неабходнасьці працягу санкцыйнага рэжыму ў дачыненьні кампаній, зьвязаных з расейскім алігархам Алегам Дзерыпаскам.