Вясёлыя гісторыі чытачоў
Падарунак з сюрпрызам
...Барыс быў не проста рыбаком, а рыбаком апантаным. За тыя грошы, што ён траціў на розныя рыбацкія «цацкі», па разліках зайздроснага суседа, можна было есці фарэль, прычым кожны дзень. Барыс жа карміў сваіх тым, што зловіць, і сям'я, што цікава, з задавальненнем ела, бо ёй, відаць, важна было, што чалавек мае занятак для душы, а гэта, як вядома, важней за грошы. Таму Люба — жонка Барыса — яго ніколі не «пілавала»: зносіла неяк частыя адлучкі, з ахвотай чысціла рыбу.