Хворая Вольга Завадзкая просіць ва ўладаў зрабіць пандус, каб магла выходзіць з дому
Маці зьніклага апэратара Зьмітра Завадзкага Вольга Завадзкая хварэе на рак і мае іншыя праблемы са здароўем, якія не даюць ёй перасоўвацца самой. Яе нявестка Сьвятлана Завадзкая разьмясьціла ў Фэйсбуку заклік дапамагчы ёй усталяваць у пад’езьдзе пандусы.