Трактар сутыкнуўся з аўтамабілем: 4 жанчыны загінулі, адна цяжка траўмаваная
У пятніцу каля 19.30 у выніку сутыкненьня аўтамабіля Renault Logan і трактара загінулі 40-гадовая кіроўца легкавога аўтамабіля і тры жанчыны-пасажыркі (19, 35 і 49 гадоў). Яшчэ адна 19-гадовая пасажырка шпіталізавана з цяжкімі траўмамі. Кіроўца не заўважыла прычапныя плугі.