Савудаўская Арабія прызнала сьмерць Хашокджы праз бойку ў кансуляце. Турэччына пагражае раскрыць «усю праўду»
Намесьнік кіраўніка кіруючай партыі Турэччыны паабяцаў раскрыць «усю праўду» пра забойства журналіста Джамаля Хашокджы. «Турэччына не дазволіць гэта схаваць», — заявіў былы віцэ-прэм’ер краіны Нуман Куртулмуш.